БЕЛ Ł РУС

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»

21.09.2026 / 20:05

Nashaniva.com

Недаступнымі або выдаленымі сталі каналы кіраўніка Гродзенскай вобласці, Гродзенскага гарвыканкама і дзяржаўнага тэлеканала «Гродна Плюс».

Пасля знікнення канала гарвыканкама на яго месцы быў створаны новы з беларускімі патрыятычнымі, праўкраінскімі і антываеннымі паведамленнямі. Пазней там жа з’явіўся подпіс, у якім адказнасць за ўзлом узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка». Пакуль невядома, хто стаіць за гэтай назвай.

Былыя каналы Гродзенскага аблвыканкама і тэлеканала «Гродна Плюс» таксама былі створаныя наноў, іх цяперашні змест выглядае так.

Чытайце таксама:

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка

Каментары да артыкула