БЕЛ Ł РУС

У дачыненні да беларусаў у ЗША былі вынесеныя 52 пастановы аб дэпартацыі за няяўку ў іміграцыйны суд

22.09.2026 / 10:30

Nashaniva.com

Беларусы, якія чакаюць разгляду сваіх спраў у іміграцыйных судах, усё часцей сутыкацца з сітуацыямі пропуску сваіх судовых пасяджэнняў і атрымліваюць рашэнні аб дэпартацыі.

З пачатку 2026 года ў 42 судовых справах беларусы не з’явіліся на пасяджэнні, у выніку чаго былі вынесеныя пастановы аб іх дэпартацыі. З улікам іх сямейнікаў гэтыя рашэнні закранулі агулам 52 асобы, паведамляе валанцёрская ініцыятыва By_Action.

У 10 з 52 асоб быў адвакат, але яны ўсё роўна прапусцілі судовае пасяджэнне.

Ініцыятыва настойліва раіць штодня правяраць статус сваёй справы ў судовай сістэме. Цяпер даты слуханняў, прызначаныя суддзі і іншая інфармацыя па іміграцыйных справах могуць мяняцца практычна штодня.

Ініцыятыва заклікае правяраць сваю справу нават тады, калі ваша заява яшчэ знаходзіцца на разглядзе ў USCIS (Служба ЗША па грамадзянстве і міграцыі), а калі не магчыма атрымаць асобнага паведамлення пра пачатак іміграцыйнага працэсу ў судзе, таму важна самастойна правяраць, ці не з'явілася ваша справа ў сістэме EOIR (Упраўленне разгляду іміграцыйных спраў).

Калі вашай справы яшчэ няма ў судовай сістэме, самы надзейны спосаб праверыць яе статус — патэлефанаваць па нумары 800-898-7180.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула