БЕЛ Ł РУС

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё

22.09.2026 / 12:09

Nashaniva.com

«Але не гадамі ж будзем дапамагаць», — зазначыў ён.

Фота: kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка пазначыў праблему пратэрмінаванай запазычанасці за арэнду жылля і камунальныя паслугі на нарадзе аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і павышэнні эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля, піша БелТА.

«Выклікаюць здзіўленне цэнаўтварэнне і дысцыпліна разлікаў за арэндныя метры. У некаторых выпадках арэндная плата за жыллё ў абласных цэнтрах проста сімвалічная: 30 рублёў на месяц за двухпакаёвую кватэру», — адзначыў ён.

Ён звярнуў увагу, што на гэтым фоне ўзнікае парадокс: пратэрмінаваная запазычанасць за арэнду і камунальныя паслугі ў цэлым па краіне пераваліла за 20 млн рублёў, а даўжнікі гадамі працягваюць карыстацца арандаванымі квадратнымі метрамі. «Капейкі каштуе, і гэта заплаціць не могуць», — абурыўся кіраўнік дзяржавы.

«Вядома, сітуацыі бываюць розныя. Часам чалавек трапіў у бяду, знаходзіцца ў цяжкім становішчы. Яму, можа, і трэба дапамагчы. Але не гадамі ж будзем дапамагаць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Зафіксаваныя Камітэтам дзяржкантролю факты і сумы сукупных даўгоў паказваюць, што тут нейкая сістэмная недапрацоўка, якую трэба выправіць», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула