БЕЛ Ł РУС

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў

22.09.2026 / 12:25

Nashaniva.com

Сустракаюцца ў розных частках прысталічнага раёна.

Дзе іх заўважалі і як паводзіць сябе пры сустрэчы з драпежнікам, распавёў smolevichi-24.by вядучы паляўніцтвазнаўца Смалявіцкай паляўнічай гаспадаркі Аляксандр Янчэўскі. Паводле слоў спецыяліста, цяпер на тэрыторыі Смалявіцкага раёна жыве каля 15 мядзведзяў.

Пры гэтым паляванне на гэтых жывёл забароненае — мядзведзь застаецца чырванакніжным відам.

Прысутнасць касалапых фіксавалі ў раёне Бабінага лесу, Тадуліна, каля палігона і Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама ў ваколіцах вёскі Шэметава і на Усяжскіх разлівах.

Жыхары Зялёнага Бору таксама перадавалі фатаграфіі мядзведзяў з фотапастак і відэа са слядамі жывёл у навакольных лясах.

Нядаўна аднаго з клышаногіх заўважылі ў полі на мяжы Азярыцка-Слабадскога і Усяжскага сельсаветаў. Фатаграфіяй з рэдакцыяй падзялілася мясцовая жыхарка.

На думку паляўніцтвазнаўца, больш частыя сустрэчы з мядзведзямі не абавязкова азначаюць, што жывёл стала больш.

Адна з прычын — людзі самі сталі больш актыўна хадзіць у лес. Акрамя таго, праз тэрыторыю раёна могуць праходзіць мігруючыя асобіны.

— У лесе шмат грыбнікоў, а мядзведзі баяцца людзей, вось і пераходзяць з месца на месца, — растлумачыў Аляксандр Янчэўскі.

Са слоў спецыяліста, пра сустрэчы з мядзведзямі часам расказваюць і паляўнічыя. Зараз адкрыты сезон палявання на дзікоў, ласёў, аленяў і казуль, таму людзі часцей бываюць у лесе.

Сам паляўніцтвазнаўца, які рэгулярна выязджае ноччу з цеплавізарам, пакуль асабіста мядзведзя не сустракаў.

Што рабіць, калі сустрэлі мядзведзя

Галоўнае — не панікаваць і не спрабаваць самастойна прагнаць клышаногага. Жывёліна, як правіла, сама імкнецца пазбегнуць сустрэчы з чалавекам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула