БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост

22.09.2026 / 21:46

Nashaniva.com

Увечары 22 верасня 46‑гадовы кіроўца грузавіка Shacman ехаў па вуліцы Сяліцкага ў Мінску чамусьці з паднятым кузавам, піша УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Падчас руху кіроўца зачапіўся кузавам за бетонны пралёт моста, у выніку чаго канструкцыю сарвала з рамы аўтамабіля.

Кіроўцу грузавіка даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула