БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў

23.09.2026 / 19:06

Nashaniva.com

Больш за 3,5 мільёна беларусаў цяпер жывуць за межамі Беларусі. Найбуйнейшыя беларускія дыяспары знаходзяцца ў Расіі, Украіне і Казахстане. Пра гэта 23 верасня паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Аляксандр Румак, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле звестак за 2023 год, у Расіі жывуць больш за 500 тысяч беларусаў, ва Украіне — каля 440 тысяч, у Казахстане — больш за 180 тысяч.

Румак адзначыў, што беларусы апынуліся за мяжой па розных прычынах, але Беларусь, паводле яго слоў, працягвае падтрымліваць з імі сувязь. Ён падкрэсліў важнасць сустрэч, зносін і дапамогі ў межах магчымасцяў дзяржавы, а таксама захавання беларусамі сувязі са сваёй краінай.

Чытайце таксама:

На сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі заклікалі стварыць Сусветны беларускі кангрэс

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары

Каментары да артыкула