БЕЛ Ł РУС

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ

24.09.2026 / 07:24

Nashaniva.com

«Трымаю кулакі за поспех яго місіі і за яго наступны прыезд у Беларусь!», — напісаў журналіст.

Фота з фэйсбука Анджэя Пачобута

Журналіст і экс-палітвязень Анджэй Пачобут сустрэўся ў Вашынгтоне са спецпасланнікам Трампа Джонам Коўлам.

«У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША я размаўляў са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа ў Беларусі Джонам Коўлам пра польскую меншасць у Беларусі, Саюз палякаў, а таксама пра палітычных зняволеных і магчымасці паляпшэння ўнутранай сітуацыі ў Беларусі.

Я ўдзячны Коўлу за яго дзейнасць дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітычных зняволеных. Трымаю кулакі за поспех яго місіі і за яго наступны прыезд у Беларусь!» — напісаў Анджэй Пачобут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула