БЕЛ Ł РУС

У Кіеве ў выніку начной расійскай атакі загінулі два чалавекі, не менш за восем параненыя

24.09.2026 / 07:38

Nashaniva.com

Уначы Расія нанесла ўдар па сталіцы Украіны.

Паводле звестак Дзяржаўнай службы Украіны ў надзвычайных сітуацыях, у Саломенскім раёне часткова разбураныя складскія будынкі, пажар распаўсюдзіўся на падвальныя памяшканні. Трох пацярпелых шпіталізавалі.

У Падольскім раёне побач з радзільным домам выявілі абломак ракеты, на паркоўцы загарэліся чатыры аўтамабілі, там жа знайшлі цела загінулага.

Яшчэ ў адным месцы ў раёне гарэў аднапавярховы нежылы будынак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула