«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку
Былы палітвязень запэўнівае, што яго падтрымліваюць у асабістыя паведамленні — бо «не хочуць быць маргіналізаванымі незалежнымі СМІ».
Сяргей Ціханоўскі. Фота: stranadlyazhizni/instagram
Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі апублікаваў свае высновы пасля публічнага высвятлення адносін наконт здароўя сына Карнея.
Чытайце: Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў
Ціханоўскі падзякаваў людзям за падтрымку і адзначыў, што прыемна здзіўлены гэтым. Ён прызнаўся, што словы падтрымкі яму пішуць у прыватныя паведамленні. На думку былога палітвязня, гэта звязана з тым, што людзі не хочуць «быць маргіналізаванымі незалежнымі СМІ» за праяву салідарнасці з Ціханоўскім.
Ён прааналізаваў і гендарную розніцу
«І зразумела, чаму большасць [падтрымкі] — мужчыны. Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць».