БЕЛ Ł РУС

Легкавік урэзаўся ў грузавік беларускі ў Германіі

24.09.2026 / 08:48

Nashaniva.com

ДТЗ, на жаль, было са смяротным вынікам.

Фота: нямецкая паліцыя

Здарэнне адбылося ў Ніжняй Саксоніі на аўтабане А1 у аўторак каля 17:15, паведамляе сайт «Беларусь і свет».

Легкавік Volkswagen Tiguan з 32‑гадовым мужчынам рухаўся па правай паласе ў кірунку Гамбурга. На пэўным участку кіроўца своечасова не заўважыў затор, які ўтварыўся з-за дарожных работ, і без тармажэння ўрэзаўся ў заднюю частку грузавіка, які стаяў у канцы затору. Грузавіком кіравала 46‑гадовая беларуска.

Кіроўца красовера апынуўся заціснутым у сваім аўтамабілі пад паўпрычэпам, і яго вызвалялі каля 30 ратавальнікаў. Але пазней медыкі канстатавалі смерць мужчыны на месцы здарэння. Дальнабойшчыца і яе 42‑гадовы пасажыр у выніку сутыкнення не пацярпелі.

Пасля трагічнага здарэння рух у кірунку Гамбурга быў цалкам перакрыты. Транспарт накіроўвалі ў аб'езд праз развязку Штур. З 18:45 рух часткова аднавіўся, а каля 01:00 ночы — цалкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула