БЕЛ Ł РУС

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь

24.09.2026 / 11:26

Nashaniva.com

Аляксандра Кузьменку санавіяцыяй даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося.

Бацька расійскага форварда «Пітсбурга» Андрэя Кузьменкі загінуў пасля нападу мядзведзя ў Тыве.

62‑гадовы Аляксандр Кузьменка 22 верасня прыехаў з кампаніяй з сямі чалавек на рыбалку ў тайгу Таджынскага кажууна. У гэты час там дзейнічала забарона на паходы ў лес. Мядзведзь напаў на групу і нанёс мужчынам цяжкія траўмы твару, піша тэлеграм-канал Baza.

Кузьменку санавіяцыяй даставілі ў бальніцу Кызыла, аднак выратаваць яго не ўдалося.

Аляксандр Кузьменка шмат гадоў працаваў хакейным трэнерам у Расіі. Ён таксама трэніраваў уласнага сына Андрэя, які цяпер выступае ў НХЛ за «Пітсбург Пінгвінз».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула