БЕЛ Ł РУС

Упершыню на Люблінскім кніжным кірмашы будзе стэнд Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў

24.09.2026 / 12:11

Nashaniva.com

З 25 да 27 верасня ў польскім Любліне адбудзецца восеньскі кніжны кірмаш. Шукайце там стэнд Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў — нумар 43.

Прывязуць навінкі і самыя цікавыя творы прыемнымі коштамі. 

А яшчэ вы зможаце сустрэцца з Уладзімірам Арловым, Аляксандрам Лукашуком, Сяргеем Кавалёвым, Анэтай Прымака-Онішк, Наталляй Русецкай, Дар’яй Рак, Аляксеем Дзікавіцкім, Змітром Дзядзенкам і Антонам Бяляевым пры ўдзеле выдавецтваў Kamunikat і Rozum.Media, піша «Будзьма».

Расклад творчых сустрэч глядзіце па спасылцы.

У межах Люблінскага кніжнага кірмашу адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» Алеся Кіркевіча, Кацярыны Ваданосавай і Васіля Калача.Пачатак а 13:00.

У пятніцу ўваход на кірмаш вольны, але з рэгістрацыяй: па спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула