БЕЛ Ł РУС

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

24.09.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Адзін з пунктаў — энергетычнае перамір'е.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у інтэрв’ю Axios.

Адміністрацыя Трампа настойвае на трох неадкладных кроках, адзначыў ён, — рэжыме спынення агню ў дачыненні да аб’ектаў энергетычнай інфраструктуры, аднаўленні працы Чарнаморскага збожжавага калідора і трохбаковай сустрэчы ЗША, Расіі і Украіны. У якасці магчымага месца правядзення такой сустрэчы называюць Абу-Дабі.

«Мы адкрытыя — любая краіна, любы фармат», — заявіў Зяленскі.

Таксама ён адзначыў, што на сустрэчы з Трампам назваў снежаньскі саміт G20 у Маямі яшчэ адной магчымай пляцоўкай для трохбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўні.

«Цяпер на стале ляжыць прапанова: энергетычнае перамір’е. Мы гатовыя», — цытуе Зяленскага Axios.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што працягвае сумнявацца ў намерах Пуціна і лічыць, што той можа знайсці прычыны, каб пазбегнуць трохбаковай сустрэчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула