БЕЛ Ł РУС

Памерла Марына Уладзі

24.09.2026 / 19:53

Nashaniva.com

Памерла вядомая французская актрыса Марына Уладзі, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на яе сям’ю. Ёй было 88 гадоў.

Марына Уладзі. Фота: Sylvain Lefevre/Getty Images

Марына Уладзі нарадзілася 10 мая 1938 года ў Клішы-ла-Гарэн, прыгарадзе Парыжа, у сям’і рускіх эмігрантаў. Яе сапраўднае прозвішча — Палякова-Байдарава, Уладзі — псеўданім, узяты ў гонар бацькі, опернага спевака Уладзіміра Палякова-Байдарава. 

У кіно яна дэбютавала ўжо ў дзесяцігадовым узросце. Разам з сястрой Таццянай Уладзі ўдзельнічала ў здымках фільма Жана Гера «Летняя навальніца», прэм’ера якога адбылася напрыканцы 1949 года.

У 1950‑я гады актрыса знялася ў некалькіх фільмах. Сярод іх былі карціны «Чорныя пёры» (1952) і «Дні кахання» (1954), дзе яна выканала галоўныя ролі разам з італьянскім акцёрам Марчэла Мастраяні. Сусветную вядомасць Уладзі прынесла галоўная роля ў шведска-французскім фільме рэжысёра Андрэ Мішэля «Ведзьма», які выйшаў у 1956 годзе.

Марына Уладзі з Уладзімірам Высоцкім

У 1967 годзе Марына Уладзі прыехала ў СССР на Маскоўскі міжнародны кінафестываль. Там яна пазнаёмілася з вядомым савецкім акцёрам і бардам Уладзімірам Высоцкім. У 1970 годзе яны пажаніліся і прабылі ў шлюбе да самай смерці Высоцкага ў ліпені 1980-га. Уладзі пасля напісала пра мужа ўспаміны «Уладзімір, ці Перарваны палёт». Таксама яна сама выконвала некаторыя яго песні. 

Чытайце таксама:

Памёр былы футбаліст Руслан Лукін

Памерла Ірэна Барадзюля

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер

Каментары да артыкула