БЕЛ Ł РУС

Жыхар Краснаполля атруціўся грыбамі і памёр

25.09.2026 / 09:29

Nashaniva.com

39‑гадовы мужчына назбіраў у лесе грыбоў, днём паеў, а ўжо ўвечары адчуў рэзкае пагаршэнне самаадчування: пачаліся болі ў жываце, млоснасць, ваніты, дыярэя, агульная слабасць.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Хуткая дапамога даставіла яго ў цэнтральную раённую бальніцу, а пасля перавялі ў Магілёўскую клінічную бальніцу. Аднак выратаваць пацыента не ўдалося — на сёмы дзень пасля ўжывання грыбоў ён памёр.

Экспертыза Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што смерць мужчыны наступіла ад вострага атручвання, ускладненага развіццём сіндрому поліарганнай недастатковасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула