Дрон пацэліў у офісны будынак у Кіеве. Пяцёра загінулых
Некалькі чалавек параненыя.
У выніку дзённай атакі расійскіх дронаў на Кіеў офісны будынак у Саломенскім раёне зазнаў пашкоджанні, піша «Украінская праўда».
Паводле папярэдняй інфармацыі, станам на 15:00 на паркоўцы гараць аўтамабілі, таксама былі выяўленыя целы трох загінулых. 7 чалавек параненыя.