БЕЛ Ł РУС

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

25.09.2026 / 16:30

Nashaniva.com

У Віцебску на аўкцыён выставілі знакаміты Смаленскі рынак, агульная гісторыя якога налічвае больш за 160 гадоў. Адпаведны лот з'явіўся на старонцы GosTorg, піша Blizko.by.

У склад маёмасці ўваходзяць будынак крытага харчовага рынку, іншы будынак рынку, складскія памяшканні, грамадскі туалет, склад, будынак лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы, цеплавая сетка, а таксама 210 адзінак гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання.

Рынак размешчаны на Смаленскай плошчы ў цэнтры Віцебска. Плошча зямельнага ўчастка складае 1,4225 гектара. Пачатковы кошт лота — 25 мільёнаў рублёў, што па актуальным курсе Нацбанка адпавядае прыкладна 8,3 мільёна даляраў. Аўкцыён адбудзецца 29 кастрычніка ў 14:00.

Паводле «Віцебскай энцыклапедыі», пад назвай Смаленскі рынак ён працаваў ужо ў 1860‑х гадах. Тады рынак знаходзіўся на плошчы, якая цяпер носіць імя Леніна.

У 1921 годзе старыя рынкавыя пабудовы пачалі зносіць, пасля чаго рынак пераехаў на цяперашнюю Смаленскую плошчу. У 1985 годзе там пабудавалі двухпавярховы крыты павільён на 200 гандлёвых месцаў. Яго плошча складала 1800 квадратных метраў, а агульная плошча рынку — каля 10 тысяч квадратных метраў.

Чытайце таксама:

У Мінску на месцы закінутых тэрыторый і старых паветак будуць будаваць катэджы

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме

Каментары да артыкула