У Моталі пажарны апавяшчальнік уратаваў вялікую сям'ю
Пажар адбыўся 25 верасня каля 3:31 у аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна. Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, дом ужо быў ахоплены адкрытым полымем, але ўсе жыхары паспелі выйсці на двор.
Скрыншот з відэа
Сям’ю своечасова папярэдзіў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Ягоны гучны сігнал разбудзіў гаспадыню дома, яе мужа і траіх дзяцей — хлопчыка 2012 года нараджэння і дзвюх дзяўчынак 2019 года нараджэння.
Мужчыну і траім дзецям спатрэбілася медыцынская дапамога. Іх шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Прычыны ўзгарання цяпер высвятляюць спецыялісты.