БЕЛ Ł РУС

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?

26.09.2026 / 09:19

Nashaniva.com

Узвядзенне пуцеправода над чыгункай і часткай тэрыторыі гандлёвага горада «Ждановічы» працягваецца з пачаткам восені. Ён павінен злучыць вуліцы Калеснікава і Ціміразева, а яго даўжыня складзе 380 метраў.

Верасень для будаўнікоў моста, які злучыць вуліцы Калеснікава і Ціміразева, — час напружанай працы. Аб'ект, якога з нецярпеннем чакаюць жыхары бліжэйшых раёнаў і населеных пунктаў, набывае ўсё больш выразныя абрысы, піша pristalica.by.

На будаўнічай пляцоўцы штодня задзейнічана каля двухсот чалавек. Працы не спыняюцца нават уначы. Добраўпарадкаванне і пракладка інжынерных сетак на прылеглых тэрыторыях вядуцца ва ўзмоцненым рэжыме — усё для таго, каб як мага хутчэй здаць аб'ект у эксплуатацыю.

У сярэдзіне верасня будаўнікі прыступілі да ўладкавання пад'ездаў да пуцеправода з кожнага боку і пачалі асфальтаванне пад'язных участкаў.

Даўжыня пуцеправода складзе каля 380 метраў, а шырыня — ад 41 да 47 метраў.

Гэтае збудаванне ўвойдзе ў пяцёрку самых доўгіх у Мінску. Шляхаправод забяспечыць зручны выезд у бок МКАД, Ждановічаў і Заслаўя, а таксама дазволіць разгрузіць ад затораў прылеглыя магістралі і асобныя ўчасткі кальцавой дарогі.

У найбліжэйшыя месяцы плануецца выканаць мантаж усіх пралётных збудаванняў. Пасля гэтага будаўнікі пяройдуць да іх аманалічвання. А вось афарбоўку і добраўпарадкаванне выканаюць ужо ў наступным годзе, калі надвор'е будзе больш спрыяльным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула