БЕЛ Ł РУС

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край

26.09.2026 / 10:05

Nashaniva.com

Пашкоджаныя жылыя дамы і Ільскі НПЗ, ёсць загінулыя і параненыя.

Украінскія беспілотнікі ў ноч на 26 верасня нанеслі ўдары па Растоўскай вобласці і Краснадарскім краі, піша «Медуза».

У Азове пашкоджаныя жылыя шматкватэрныя і прыватныя дамы, прамысловыя аб'екты, школа, палац культуры і аўтамабілі. Пацярпелі чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік Краснадарскага краю Юрый Слюсар.

Украінскія маніторынгавыя каналы пішуць, што ўдар, верагодна, быў нанесены па Азоўскім оптыка-механічным заводзе, які выпускае прадукцыю для абароннай прамысловасці.

У Краснадарскім краі ў выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэліся два прадпрыемствы ў Сеўрскім раёне, паведаміў кіраўнік рэгіёна Веніямін Кандрацьеў.

«На жаль, ёсць загінулыя», — напісаў ён у сацыяльных сетках, не ўдакладніўшы дэталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула