БЕЛ Ł РУС

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas

26.09.2026 / 10:32

Nashaniva.com

Сёння зборная Беларусі згуляе ў ёй супраць Албаніі.

Фота: АБФФ

«Калі выходзіш на поле ў новай форме — проста неабходна выглядаць элегантна. Adidas бярэ на сябе знешні выгляд, а ўсё астатняе застаецца за намі. Дызайн, у якім спляліся традыцыі, сучасны рытм, тэхналогіі нямецкага канцэрна і энергія нашых заўзятараў. Гэта стыль, правераны часам», — паведаміла Беларуская федэрацыя футболу, паказаўшы афіцыйную гульнявую форму нацыянальнай зборнай.

Сёння зборная Беларусі бярэ старт у новым розыгрышы Лігі нацый. Яна гуляе ў дывізіёне С, а супернікамі па групе будуць зборныя Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.

У адрозненне ад папярэдніх разоў, калі зборныя праводзілі па два матчы запар, зараз у гэты адрэзак часу яны правядуць адразу чатыры гульні.

Сёння зборная Беларусі згуляе ў Тыране з Албаніяй (пачатак у 21:45), у аўторак у гасцях з Фінляндыяй, у наступную суботу на нейтральным полі ў Венгрыі з Сан-Марына і 6 кастрычніка на нейтральным полі з Фінляндыяй. Яшчэ два паядынкі пройдуць у лістападзе.

Пераможца групы выйдзе ў дывізіён В, каманда, што фінішуе другой, згуляе са зборнай, што зойме 4‑е месца ў адной з груп дывізіёна B.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула