БЕЛ Ł РУС

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун

26.09.2026 / 12:55

Nashaniva.com

Нават ні кавалачка.

Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з актывістамі праўладнага маладзёжнага крыла «Іскра» партыі «Белая Русь» і замежнымі маладзёжнымі дэлегацыямі і адказала на пытанні. Адзін з маладзёнаў задаў жартаўлівае пытанне: «Кавун ці дыня?»

Наталля Качанава паставілася да пытання з усёй адказнасцю: «Дыня. Я вам скажу наступнае. Я кавун у сваім жыцці ні разу не ела. Ні разу. Я нават не пакаштавала ні кавалачка. Нешта ў мяне ёсць супраць кавуноў. Толькі дыня. Я, напэўна, адзіны такі чалавек».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула