БЕЛ Ł РУС

Пасол Амана ўпершыню займее рэзідэнцыю ў Мінску

26.09.2026 / 16:41

Nashaniva.com

У Мінску ўпершыню ў гісторыі з'явіцца рэзідэнцыя пасла Султаната Аман. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Амана Бадр аль-Бусаідзі падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Максім Рыжанкоў і Бадр аль-Бусаідзі. Фота: t.me/BelarusMFA

Пасол Амана з рэзідэнцыяй у Мінску ўжо прызначаны і неўзабаве павінен прыбыць у Беларусь.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сумесныя праекты з удзелам аманскіх інвестыцый. У прыватнасці, гаворка ішла пра стварэнне ў Беларусі зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі для харчовай галіны і вытворчасці дзіцячага харчавання.

Таксама абмяркоўваліся культурныя і адукацыйныя абмены. Плануюцца гастролі беларускіх і аманскіх творчых калектываў, а таксама абмены студэнтамі.

Бакі адзначылі рост турыстычных паездак паміж краінамі і павелічэнне цікавасці грамадзян Амана да атрымання медыцынскіх паслуг у Беларусі. Асобна яны падкрэслілі неабходнасць працы над запускам прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і Аманам.

Чытайце таксама:

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу

У Амане адкрыюць пасольства Беларусі

Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком ААН

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю

Каментары да артыкула