БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты
Упершыню такая абутковая лінейка з'явілася ў 2020 годзе разам з іншай брэндаванай прадукцыяй прадпрыемства. Тады боты выпускаліся ў чорным і рудым колерах. Праз некаторы час яны сталі папулярнымі ў інтэрнэце і хутка раскупіліся. Цяпер БелАЗ выпусціў іх зноў.
Па дызайне абутак нагадваў знакамітыя боты амерыканскай кампаніі Caterpillar, якая таксама вырабляе цяжкую будаўнічую тэхніку. Пры гэтым беларускія боты каштавалі значна танней — 240 рублёў.
У новай партыі кошт амаль не змяніўся — 238 рублёў. Пакуль даступныя тыя ж чорны і руды колеры, але неўзабаве вытворца абяцае дадаць яшчэ і карычневы.
Боты зробленыя з натуральнай скуры. Яны маюць амартызацыйную вусцілку і падэшву з чэпкім пратэктарам. Вытворца пазіцыянуе іх як абутак для горада, дачы, паездак і нескладаных паходаў.
Чытайце таксама:
БелАЗ вырабіць 220‑тонны самазвал на вадародным паліве
БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ
Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі