БЕЛ Ł РУС

У Ельскім раёне мужчына пакалечыўся мотакультыватарам

26.09.2026 / 22:02

Nashaniva.com

У Ельскім раёне ратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыну, у якога падчас працы заціснула нагу ў мотакультыватары, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Здарэнне адбылося днём 26 верасня ў аграгарадку Дабрынь. Мужчына апрацоўваў зямельны ўчастак на тэрыторыі прыватнага домаўладання.

Ратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструмента вызвалілі яго нагу. Мужчыну шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула