На Віцебшчыне майстар па рамонце тэхнікі гадамі рамантаваў сваю машыну за кошт сельгаспрадпрыемства
Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
На адным з сельгаспадарчых прадпрыемстваў Віцебшчыны міліцыянты выкрылі сістэматычныя крадзяжы: 36‑гадовы майстар па рамонце тэхнікі на працягу некалькіх гадоў прысвойваў запчасткі, прызначаныя для службовага транспарту, і выкарыстоўваў іх для асабістага аўтамабіля.
Сума шкоды перавысіла 20 тысяч рублёў.
Заведзеная крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры. Мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.