БЕЛ Ł РУС

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года

28.09.2026 / 10:31

Nashaniva.com

І стала самай тытулаванай артысткай у гісторыі прэміі.

Фота: Rich Polk/Billboard via Getty Images

На цырымоніі MTV Video Music Awards (VMA) у Лос-Анджэлесе Тэйлар Свіфт перамагла ў намінацыі «Відэа года» з кліпам The Fate of Ophelia.

Узнагароду яна прысвяціла Долі Партан, назваўшы яе «найвялікшай шоугёрл».

 

Больш за ўсіх узнагарод на цырымоніі атрымала Мадонна — адразу сем, у тым ліку ў намінацыях «Артыст года» і «Найлепшы альбом».

Узнагарода Artist Director Honors зрабіла Свіфт самай тытулаванай артысткай у гісторыі VMA — да цырымоніі яна дзяліла рэкорд з Беёнсэ: у абедзвюх было па 30 узнагарод.

А песняй года MTV прызнала Swim ад BTS. Паўднёвакарэйскі гур названы і групай года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула