БЕЛ Ł РУС

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску

28.09.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Работы па ліквідацыі наступстваў здарэння працягваліся ўвесь дзень.

Учора днём у раёне вуліцы Жукоўскага адбылося сапраўднае надзвычайнае здарэнне: з-пад зямлі ўдарыў фантан вышынёй з пяціпавярховы дом. Адбылося пашкоджанне квартальнай сеткі — быў пашкоджаны трубаправод дыяметрам 400 мм, нагадвае Onliner.by.

У выніку пашкоджаны пад'езд бліжэйшага дома, некалькі кватэр у ім і адзін аўтамабіль. Работы па ліквідацыі наступстваў здарэння працягваліся ўвесь дзень.

Каб высветліць, што менавіта стала прычынай аварыі, «вінаваты» трубаправод адправяць у лабараторыю на даследаванне. Гэта дапаможа прадухіліць падобныя сітуацыі ў будучыні.

Пытанне матэрыяльнай шкоды для жыхароў абяцаюць урэгуляваць у штатным парадку.

Як распавёў намеснік галоўнага інжынера па працы з персаналам філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Андрэй Мацкевіч, у «Мінскэнерга» ёсць дзеючы дагавор страхавання на выпадак няштатных сітуацый, у адпаведнасці з якім будзе праведзена ацэнка шкоды і кампенсаваныя выдаткі.

«Кожны выпадак будзе разгледжаны ў індывідуальным парадку», — падкрэсліў спецыяліст.

У перыяд правядзення аварыйна-аднаўленчых работ гарачай вады часова не будзе ў некалькіх шматпавярховых дамах на вуліцах Жукоўскага, Магілёўскай і Варанянскага.

Ужо бліжэй да апоўначы спецыялісты паведамілі, што зварачныя работы на аб'екце былі завершаныя.

«У гэты момант праводзіцца запаўненне цеплавой сеткі і яе ўключэнне — падача гарачай вады будзе адноўлена ў найбліжэйшы час», — патлумачылі ў «Мінскэнерга».

Выкід вады быў спынены ў 13:05, пра гэта паведамілі ў «Мінскэнерга». Зараз работы на ўчастку ў раёне вуліцы Жукоўскага працягваюцца.

Удакладняецца, што завершаны этап адпампоўкі вады з цеплавой камеры. Зараз энергетычныя службы філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» прыступілі да земляных работ — вядзецца раскопванне ўчастка для дакладнага вызначэння месца пашкоджання трубаправода.

Як сцвярджае чытачка Onliner.by, падчас фантанавання вады струмені выбілі вокны ў пад'ездзе насупраць месца здарэння:

— Выбіты вокны з 2‑га па 5— 6‑ы паверхі, затопленыя кватэры, пад'езд і сама вуліца Жукоўскага, — сцвярджае дзяўчына. — З моманту першага звароту аварыйная служба прыбыла на месца толькі праз паўгадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула