БЕЛ Ł РУС

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі

28.09.2026 / 15:42

Nashaniva.com

Пра гэта стала вядома па выніках чарговага пасяджэння назіральнай рады Парка высокіх тэхналогій, што прайшло 28 верасня, піша Office Life.

Як удакладніў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, галоўнай тэмай пасяджэння стаў пачатак працы і рэгістрацыя першых у айчыннай гісторыі крыптабанкаў. Паводле яго слоў, больш за паўгода вялася актыўная нарматворчая работа. У выніку зарэгістравалі адразу два крыптабанкі.

Кіраўніца Парка высокіх тэхналогій Ганна Рабава адзначыла, што спачатку такія кампаніі з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, а затым яны праходзяць адпаведную акрэдытацыю ў Нацыянальным банку.

У сярэдзіне верасня стала вядома, што ўжо гэтай восенню ў Беларусі можа з'явіцца першы крыптабанк. Пра гэта расказваў сузаснавальнік кампаніі WhiteBird Сяргей Чэрачэнь, які ў 2020 годзе быў адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах.

Тады ён пацвердзіў, што гэтая кампанія плануе першай запусціць крыптабанк у Беларусі.

WhiteBird яшчэ 19 студзеня накіравала ліст у Нацбанк і Парк высокіх тэхналогій аб гатоўнасці ўдзельнічаць у праектах па стварэнні крыптабанкаў у Беларусі. Але, паводле яго слоў, такія планы ёсць яшчэ як мінімум у сямі каманд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула