БЕЛ Ł РУС

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа

28.09.2026 / 16:33

Nashaniva.com

Прэс-служба МУС паведаміла пра развітанне з камандзірам узвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Алесем Баканам. Пахавалі яго 28 верасня, а смерць адбылася два дні таму, 26 верасня.

Фота: прэс-служба МУС

Алесь Бакан нарадзіўся 27 жніўня 1983 года. У органах унутраных спраў служыў з 2004 года, у 2011‑м скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. У яго засталіся жонка і 13‑гадовы сын. 

Прычына смерці амапаўскага камандзіра не паведамляецца.

Фота: прэс-служба МУС

Пахаванне Алеся Бакана сярод іншых наведалі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, намеснік міністра — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка, кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб, іншыя міліцэйскія начальнікі з Мінска і рэгіёнаў.

Іван Кубракоў на пахаванні. Фота: прэс-служба МУС

Чытайце таксама:

Мексіканскі баксёр памёр праз тыдзень пасля атрыманага падчас бою накаўта

Памерла Марына Уладзі

Памёр былы футбаліст Руслан Лукін

Каментары да артыкула