БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік

28.09.2026 / 21:28

Nashaniva.com

Увечары 28 верасня каля дома №3 на вуліцы Рыбалкі ў Мінску 56‑гадовы кіроўца грузавіка Renault наехаў на трохгадовага хлопчыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця нечакана выбегла на праезную частку з-за аўтамабіля, які стаяў.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

На момант здарэння хлопчык быў пакінуты без нагляду 64‑гадовым дзедам. У мужчыны, як паведамляецца, былі прыкметы алкагольнага ап'янення.

Дзіця даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула