БЕЛ Ł РУС

Мінабароны пачало заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці ў чатырох абласцях

29.09.2026 / 07:59

Nashaniva.com

З 29 верасня па 2 кастрычніка ў Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях пройдуць штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці, якімі кіруюць старшыні аблвыканкамаў, паведаміла Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Будуць праведзены тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, а асаблівая ўвага будзе нададзена індывідуальнай і сумеснай падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў, паведаміла ведамства.

У Віцебскай і Гомельскай абласцях заняткі пройдуць з 13 па 16 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула