БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга «Пацеры з бабуліных рук» Валянціны Куксы

29.09.2026 / 08:18

Nashaniva.com

Выйшла кніга выбраных твораў брэсцкай пісьменніцы Валянціны Куксы — «Пацеры з бабуліных рук». Выданне падрыхтаванае да 75‑годдзя літаратаркі, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

У яе ўвайшлі аповесці, апавяданні, мініяцюры, а таксама ліставанне з Нінай Мацяш.

Валянціна Кукса нарадзілася ў 1951 г. у в. Гнеўчыцы Іванаўскага раёна. Скончыла педінстытут, працавала ў адукацыі. Аўтарка кніг: «І верыла ў цуд…», «Кнігаўка», «Створым прастору любові», «Колеры вясёлкі».

Памерла пасля цяжкой хваробы ў 2014 г. Пахаваная на могілках вёскі Камяніца-Жыравецкая пад Брэстам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула