БЕЛ Ł РУС

У Мінску 1‑2 кастрычніка будуць перакрываць рух

29.09.2026 / 10:24

Nashaniva.com

Дзе і на якіх участках?

Фота: Lookby.Media

У Мінску 1 і 2 кастрычніка ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў магчыма абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў на пэўных участках дарог, паведамляе МУС.

1 кастрычніка:

—з 08:00 да 14:00 па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама па вуліцах Янкі Купалы і Леніна;

—з 15:00 да 23:00 па праспектах Машэрава і Пераможцаў, вуліцах Янкі Купалы, Старажоўскай, Паўліны Мядзёлкі і Нарачанскай, а таксама МКАД.

2 кастрычніка:

— з 10:00 да 18:00 па праспектах Машэрава, Пераможцаў і Незалежнасці, а таксама па вуліцах Янкі Купалы і Старажоўскай.

Акрамя таго, 1 і 2 кастрычніка магчымыя кароткачасовыя перакрыцці і на іншых вуліцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула