БЕЛ Ł РУС

Пуцін забараніў вывозіць з Расіі больш за мільён рублёў наяўнымі

29.09.2026 / 14:18

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін узмацніў абмежаванні на вываз з Расіі наяўных рублёў.

Згодна з новым указам прэзідэнта, грамадзянам забараняецца вывозіць больш за 1 млн расійскіх рублёў [зараз гэта 12 тысяч даляраў — НН] у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) — Арменію, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан, — а таксама ў Азербайджан, Таджыкістан і Узбекістан.

У сваю чаргу для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забарона дзейнічае незалежна ад сумы.

У выпадку парушэння забароны ў фізічнай асобы будзе канфіскаваная сума, якая перавышае 1 млн рублёў, а ў юрыдычнай асобы або ІП — усе вывезеныя наяўныя грошы.

Выключэнне прадугледжана, калі грамадзянін вывозіць грошы праз вызначаныя ўрадам міжнародныя аэрапорты і можа пацвердзіць банкаўскімі выпіскамі зняцце ўсёй сумы з рахункаў. Асобныя выключэнні зробленыя для юрыдычных асобаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі і забяспечваюць працу расійскіх дыпламатычных і консульскіх устаноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула