БЕЛ Ł РУС

На «Гродна Азоце» часова спыняць два цэхі

29.09.2026 / 21:38

Nashaniva.com

На «Гродна Азоце» 29 верасня спыняць два цэхі — «Аміяк-3» і звязаны з ім па сыравіне «Карбамід-3». На прадпрыемстве патлумачылі, што гэта неабходна для правядзення рэвізіі абсталявання.

Фота: БелТА

Падчас спынення цэха «Аміяк-3» і наступнага запуску ўстаноўкі будуць спальваць гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу. Гэта прадугледжана тэхналагічным рэгламентам і будзе адбывацца на факельнай устаноўцы.

Такія аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак. Пасля іх завяршэння спальванне тэхналагічнага газу спыняць.

На прадпрыемстве запэўнілі, што пагрозы для горада, навакольнага асяроддзя, жыхароў і работнікаў няма.

Чытайце таксама:

Над «Гродна Азотам» запалае факел

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната

Беларусь уваходзіць у топ-10 сусветных экспарцёраў угнаенняў

Каментары да артыкула