БЕЛ Ł РУС

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю

29.09.2026 / 22:04

Nashaniva.com

Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Фінляндыяй у другім матчы Лігі нацый УЕФА. Сустрэча адбылася 29 верасня ў Хельсінкі на Алімпійскім стадыёне і завяршылася з лікам 0:0.

Фота: АБФФ

Беларуская каманда, якой кіруе Віктар Ганчарэнка, больш актыўна гуляла ў другім тайме, калі ён удалося ўзмацніць ціск на вароты гаспадароў поля.

На 66‑й хвіліне Аляксандр Сялява нават забіў гол у вароты Фінляндыі, аднак пасля відэапрагляду яго не залічылі праз становішча па-за гульнёй. А перад тым Трафім Мельнічэнка трапіў мячом у перакладзіну.

Перад тым 26 верасня ў першым матчы Лігі нацый беларусы ў Тыране саступілі Албаніі з лікам 0:2.

3 кастрычніка зборная Беларусі правядзе чарговы матч супраць каманды Сан-Марына, а 6 кастрычніка зноў згуляе з Фінляндыяй.

Чытайце таксама:

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер ФОТАФАКТ

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі

Каментары да артыкула