БЕЛ Ł РУС

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не

30.09.2026 / 07:50

Nashaniva.com

«Кім Чэн Ын — мой сябар».

Кім Чэн Ын і Дональд Трамп, 2018 год. Фота: AP Photo / Evan Vucci, File

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патлумачыў стаўленне да ядзерных праграм КНДР і Ірана асабістымі адносінамі.

Трампа ў аўторак спыталі, чаму Ірану нельга распрацоўваць ядзерную зброю, у той час як Паўночная Карэя ўжо валодае ёю.

«Кім Чэн Ын — ён мой сябар. Ён любіць Трампа. Ён мне падабаецца», — сказаў Трамп, калі журналіст папрасіў яго растлумачыць гэтую розніцу ў падыходах.

«Пакуль я тут, з ім усё будзе добра, — працягнуў Трамп. — Ведаеце чаму? Ён мяне паважае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула