БЕЛ Ł РУС

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік

30.09.2026 / 10:14

Nashaniva.com

32‑гадовага немца выцягнулі ўжо мёртвым. Беларуска не пацярпела.

Скрын відэа

22 верасня каля 17:15 на аўтабане A1 у Ніжняй Саксоніі (Германія) адбылася смяротная аварыя. Удзельнікам яе стала фура, якой кіравала 46‑гадовая жанчына з Беларусі. Пра гэта паведаміла паліцыя.

Здарэнне адбылося на ўчастку ў бок Гамбурга непадалёк ад Брэмена. Там з-за дарожных работ утварыўся затор. Фура беларускі стаяла ў яго канцы.

32‑гадовы жыхар раёна Фердэн ехаў на легкавіку па правай паласе. Паводле паліцыі, ён позна заўважыў канец затора і без тармажэння ўрэзаўся ў фуру.

Легкавік заціснула пад паўпрычэпам. Каля 30 ратавальнікаў вызвалялі кіроўцу з машыны. Аднак доктар, які прыехаў на месца, канстатаваў яго смерць.

Беларуская дальнабойшчыца і яе 42‑гадовы напарнік не атрымалі траўмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула