БЕЛ Ł РУС

Вольскі збірае грошы на кліп песні «Пакідаем на потым»

30.09.2026 / 12:58

Nashaniva.com

У пачатку верасня Лявон Вольскі прэзентаваў песню «Пакідаем на потым», зараз абвешчаны збор грошай на кліп Дар'і Каляды.

«Кліп будзе пра чалавека, у якім зможа пазнаць сябе кожны — ён амаль дайшоў да кропкі незвароту: цяжкасці, пакуты і страхі амаль перамагаюць яго. Але ў нейкі момант ён знаходзіць у сабе сілы прайсці праз гэтыя эмоцыі, пражыць свой гнеў і боль і выйсці з гэтага стану іншым чалавекам — мацнейшым і свабодным. Мы распавядзем гэтую гісторыю мовай вобразаў: праз флэшбэкі, асацыяцыі, рух і дарогу, якая робіцца метафарай унутранага шляху героя. У цэнтры кліпа будзе актор, здольны перадаць увесь гэты складаны калейдаскоп эмоцый. Ну і любімыя музыканты, вядома — Паша Трыпуць, Алесь Мышкевіч, Павел Мамонаў. Гэта будзе жыццесцвярджальнае відовішча», — зазначаюць ініцыятары.

Неабходная сума — 2500 еўра

Узнагарода фундатарам

5 еўра — паштоўка з выявай Лявона Вольскага (аўтарства Дар'і Каляды), аўтографам і персанальным подпісам ад Лявона Вольскага

15 еўра — матэрыялы са здымак кліпа, якія не будуць выкарыстоўвацца ў іншых сацсетках + усё вышэй

30 еўра — падзяка ў тытрах (па жаданні) + усё вышэй

50 еўра — персанальны відэазварот з падзякай ад аўтараў + усё вышэй

100 еўра — ваша імя (ці імя чалавека, якому вы хочаце прысвяціць падтрымку) з'явіцца ў асобным блоку тытраў як «асаблівы фундатар» (па жаданні) + усё вышэй.

Дапамагчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула