БЕЛ Ł РУС

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

30.09.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што з ініцыятывай вызвалення расійскіх палітвязняў выступіў Джон Коўл.

Фота: Contributor / Getty Images

«Мы катэгарычна адмаўляем наяўнасць якіх-небудзь палітвязняў і лічым, што такая пастаноўка пытання абсалютна недарэчная», — заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго слоў, у Крамлі не абмяркоўвалі і «не маглі абмяркоўваць» магчымасць вызвалення з расійскіх турмаў шэрагу палітвязняў у абмен на зняцце Вашынгтонам санкцый.

Пры гэтым ён сказаў, што расійскія спецслужбы «працягваюць рэгулярныя кантакты» з Вашынгтонам наконт «розных абменаў зняволенымі».

Раней выданне The Atlantic паведаміла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў ідэю змякчыць санкцыі супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў. З такой ініцыятывай, паводле інфармацыі выдання, выступіў спецпасланнік Трампа па Усходняй Еўропе Джон Коўл.

«Рэалізацыя гэтага плана адкрыла б для ЗША магчымасць заключэння выгадных здзелак, якія тычацца расійскай нафты, дызельнага паліва, рэдказямельных металаў і іншых відаў сыравіны. Акрамя таго, вызваленне зняволеных з гуманітарных меркаванняў магло б умацаваць пазіцыі Трампа ў барацьбе за такую жаданую для яго Нобелеўскую прэмію міру», — пісаў журналіст The Atlantic Сайман Шустэр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула