БЕЛ Ł РУС

Кіроўца загінуў у ДТЗ у Мінску, машына ўрэзалася ў слуп

30.09.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася сёння днём на вуліцы Ляшчынскага, паведамляе ДАІ.

45‑гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai каля дома №2 на вуліцы Ляшчынскага выехаў за межы праезнай часткі, пасля чаго ўрэзаўся ў ліхтар.

Папярэдне, мужчыну стала дрэнна падчас руху.

Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя медыкамі на месцы здарэння, кіроўца памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула