БЕЛ Ł РУС

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

30.09.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Дзяржаўны энергагазнагляд Беларусі папярэдзіў пра небяспеку выкарыстання і пакідання без нагляду электрапрыбораў, якія працуюць ад акумулятараў. Гаворка ідзе не толькі пра мабільныя тэлефоны, але таксама пра паўэрбанкі і электрасамакаты, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sport24.ru

Спецыялісты раяць не пакідаць тэлефон, падключаны да сілкавання, пад падушкай або побач з іншымі лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі. Не варта таксама пакідаць уключаныя ў сетку зарадныя прылады і акумулятары без нагляду, асабліва на ноч.

Небяспечнымі з'яўляюцца і вільготныя памяшканні. Таму электрапрыборамі не рэкамендуецца карыстацца падчас прыняцця ванны. Мокрыя рукі і электрапрыборы таксама несумяшчальныя з пункту гледжання бяспекі.

Чытайце таксама:

На станцыі мінскага метро ў вагоне загарэўся паўэрбанк ВІДЭА

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак

Ці можна карыстацца тэлефонам у навальніцу? Расказвае навуковец

У жыхара Гомеля мабільнік загарэўся проста ў машыне. Мужчына атрымаў апёкі

Каментары да артыкула