Партугальскую візу цяпер не атрымаеш без ваўчара з гатэля
З 1 кастрычніка 2026 года змяніўся пералік дакументаў для тых, хто падае заяву на турыстычную візу ў Партугалію праз візавы цэнтр Славакіі, паведамляе VFS Global.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Для пацвярджэння пражывання цяпер неабходна падаваць арыгінал ваўчара з гатэля з подпісам і пячаткай яго прадстаўніка.
Рэзерваванні, зробленыя праз Booking.com і іншыя анлайн-платформы або староннія сэрвісы рэзервавання, у якасці пацвярджэння пражывання прымацца не будуць.
Наяўнасць арыгінала ваўчара з подпісам і пячаткай прадстаўніка гатэля з'яўляецца абавязковай умовай. Калі такога дакумента няма або ён не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, у прыёме дакументаў могуць адмовіць.
Заяўнікам рэкамендуюць улічваць гэтыя змены пры падрыхтоўцы дакументаў для падачы на візу.
Чытайце таксама:
За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш
Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію
Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?
Мальдывы і Беларусь падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз