БЕЛ Ł РУС

Жанчына спрабавала ўвезці ў Беларусь тры старадаўнія абразы

2.10.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Жанчына ехала праз пункт пропуску «Брэст» на аўтамабілі з нямецкімі нумарамі і выбрала чырвоны калідор, каб аформіць часовы ўвоз машыны.

Падчас апытання яна заявіла, што іншых тавараў, якія неабходна дэклараваць, у яе няма.

Падчас надгляду мытнікі знайшлі тры іконы, схаваныя пад чахламі ў кішэнях сядзенняў. Гэта «Божая Маці Ахтырская», «Божая Маці Елеуса Талгская» і «Божая Маці Усіх Смуткуючых Радасць».

Экспертыза паказала, што іконы з тэрыторыі Расійскай імперыі. Іх датавалі XVII—XVIII стагоддзямі, XIX стагоддзем і пачаткам XX стагоддзя. Агульны ацэначны кошт трох прадметаў перавысіў 6 тысяч рублёў. Абразы канфіскавалі да рашэння суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула