БЕЛ Ł РУС

Праз Беларусь ва Украіну за два месяцы вярнуўся 41 жыхар акупаваных тэрыторый

2.10.2026 / 16:31

Nashaniva.com

На працягу жніўня і верасня праз пункт пропуску «Макраны — Даманава» з акупаваных тэрыторый ва Украіну вярнуўся 41 грамадзянін краіны, паведамляе «РБК-Украіна». Макраны знаходзяцца ў Маларыцкім раёне на захадзе Беларусі.

Сярод тых, хто вярнуўся ва Украіну транзітам праз Беларусь — дзевяць дзяцей і падлеткаў.

Таксама змаглі перасячы мяжу сям'я ўкраінскага вайскоўца, вызваленага з палону, а таксама дзяўчына-медык, якую расійскія акупацыйныя ўлады планавалі мабілізаваць.

Чытайце таксама:

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць

Украіна можа абмяняць беларуску Кардаш на журналістаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі

Каментары да артыкула