Ратавальнікі тушылі пажар у лагойскай бальніцы
Увечары 2 кастрычніка ў бальніцы ў Лагойску на вуліцы Перамогі адбылося ўзгаранне ў падвальным памяшканні.
Скрыншот з відэа
Пра здарэнне ратавальнікам паведаміла аўтаматычная сістэма перадачы паведамленняў пра надзвычайныя сітуацыі «Маланка».
Загаранне ліквідавалі супрацоўнікі МНС. Пацярпелых няма.
Пасля спрацоўвання галасавога апавяшчэння сістэмы пажарнай аўтаматыкі з будынка самастойна эвакуяваліся 26 чалавек.