БЕЛ Ł РУС

Кадыраў стаў генералам арміі

3.10.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Гэта вышэйшае вайсковае званне ў Расіі.

Фота: Мінабароны Расіі

Дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў уручыў кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву пагоны генерала войска і крапавы берэт, піша ТАСС.

Золатаў заявіў, што званне генерала войска Кадыраву прысвоіў Уладзімір Пуцін, а яму, Золатаву, даручана «давесці» гэты ўказ да Кадырава і ўручыць яму пагоны. 

«Але гэта яшчэ не ўсё. Тры дні таму мы адзначылі чарговую гадавіну стварэння ведамасных сіл спецыяльнага прызначэння, у якой зарадзілася традыцыя ўручэння крапавага берэта. І на знак удзячнасці… вырашана ўручыць генералу арміі Кадыраву гэты найважнейшы сімвал», — дадаў Золатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула