БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Мазыра здавала ў арэнду чужыя кватэры ў Мінску

3.10.2026 / 18:20

Nashaniva.com

У мінскую міліцыю звярнуліся некалькі жыхароў і гасцей сталіцы, якія сталі ахвярамі махлярства пры спробе зняць кватэру на працяглы тэрмін. Па падазрэнні ў махлярстве аператыўнікі затрымалі 33‑гадовую жыхарку Мазыра.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Як высветлілася, жанчына размяшчала ў інтэрнэце аб'явы аб здачы кватэр і выкарыстоўвала для іх чужыя фатаграфіі, узятыя з адкрытых крыніц. Яна актыўна перапісвалася з патэнцыйнымі арандатарамі, але пад рознымі надуманымі прычынамі адкладала агляд жылля. Часам яна прыводзіла людзей у кватэру, дзе сама жыла, хоць здаваць яе не збіралася.

Калі патэнцыйныя арандатары згаджаліся на прапанаваныя ўмовы, жанчына патрабавала ад іх адразу пералічыць або перадаць ёй асабіста перадаплату — яшчэ да заключэння дамовы і перадачы ключоў. Пасля атрымання грошай яна пераставала выходзіць на сувязь.

У дачыненні да падазраванай распачатыя крымінальныя справы. Агульная сума ўстаноўленай шкоды перавысіла 2 тысячы рублёў.

Яшчэ двое патэнцыйных арандатараў своечасова западозрылі падман, не сталі пералічваць грошы і адразу звярнуліся ў міліцыю. Па гэтых фактах праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Спыненая дзейнасць кур’ераў тэлефонных махляроў. Затрыманыя 19 чалавек

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

Каментары да артыкула