БЕЛ Ł РУС

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя

4.10.2026 / 12:09

Nashaniva.com

У Мінску на Нямізе на аўкцыён выставілі гістарычны будынак пачатку XIX стагоддзя. Пачатковая цана — 2,6 млн рублёў, піша Realt.

Трохпавярховы будынак знаходзіцца на Ракаўскай, 12А. Гэта наўпрост за белым доўгім домам на Нямізе, які называюць домам Мусінскага.

Гэты будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Зараз у ім размешчаныя офісы.

Належыць гэты будынак дзяржаўнай кампаніі БелВТІ, якая займаецца перапрацоўкай адходаў.

Плошча — 522 квадратныя метры. Пачатковая цана — 2,607 мільёна даляраў (каля 867 тысяч даляраў).

Разам з будынкам да новага ўласніка пяройдуць і дзеючыя дамовы з арандатарамі.

Таргі праводзіць Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула